Спадчына: Агінскі Міхал Клеафас
Серада, 14 Студзень 2015 13:12
25 верасня 2015 г. – 250 гадоў з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765–1833), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, кампазітара, пісьменніка, удзельніка паўстання Т. Касцюшкі 1794 г.
Міхал Клеафас Агінскі нарадзіўся 25 верасня 1765 года ў Гузаве каля Варшавы ў высокаадукаванай шляхецкай сям’і. Княжацкі род Агінскіх належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай.